Беларуская Служба

Хельсінкі фонд правоў чалавека: Тэма міграцыі ў Польшчы стала занадта палітызаванай

17.02.2025 09:59
Чаму прапанова ўрада Польшчы спыніць права на прытулак, выклікала абурэнне польскіх праваабаронцаў размаўляем з экспекртам фонду Марцінам Сосьнякам.
Аўдыё
  • Пра гуманітарны аспект сітуацыі на мяжы з Беларуссю, а таксама пра тое, чаму прапанова ўрада спыніць права на прытулак, выклікала абурэнне польскіх праваабаронцаў Беларуская служба паразмаўляла з каардынатарам Аддзелу міграцыі Польскага хельсінкскага фонду правоў чалавека (Варшава) Марцінам Сосьнякам (Marcin Sośniak):
  :
Хельсінкі фонд правоў чалавека: Тэма міграцыі ў Польшчы стала занадта палітызаванай Фота: Э. Жолуд,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Польскі амбудсмен Марцін Вёнцэк лічыць неканстытуцыйным законапраект, які дазваляе прыпыняць права іншаземцаў на прытулак у Польшчы. Адпаведны законапраект, ініцыяваны ўрадам, знаходзіцца ў апрацоўцы ў Сейме.

У заключэнні, накіраваным старшыні Сейма, упаўнаважаны па правах чалавека прызнае, што ў выпадку спробаў незаконнага перасячэння мяжы з выкарыстаннем гвалту прымяненне працэдуры прадстаўлення прытулку можа быць прызнана немагчымым.

«Аднак гэта не апраўдвае поўнага прыпынення сістэмы права на прытулку», — напісаў Марцін Вёнцэк, дадаўшы, што гэта будзе супярэчыць Канстытуцыі Польшчы і міжнародным стандартам абароны правоў чалавека, тым больш «надзвычайнае становішча не ўведзена і Канстытуцыя не дапускае квазі-надзвычайнага становішча».

Законапраект аб спыненні дзеяння права на прытулак у Польшчы ўрад анансаваў летась у сярэдзіне кастрычніка. Часовае і тэрытарыяльнае прыпыненне права падаваць хадайніцтвы на прытулак павінна было стаць адказам на крызіс на польска-беларускай мяжы, дзе быў зафіксаваны масавы прыток імігрантаў, штучна створаны афіцыйнымі Мінскам і Масквой.


Каардынатар Аддзелу міграцыі Польскага хельсінкскага фонду правоў чалавека (Варшава) Марцін Сосняк (Marcin Sośniak):  Каардынатар Аддзелу міграцыі Польскага хельсінкскага фонду правоў чалавека (Варшава) Марцін Сосьняк (Marcin Sośniak):

Пра гуманітарны аспект сітуацыі на мяжы з Беларуссю, а таксама пра тое,  чаму прапанова ўрада спыніць права на прытулак, выклікала абурэнне польскіх праваабаронцаў Беларуская служба паразмаўляла з каардынатарам Аддзелу міграцыі Польскага хельсінкскага фонду правоў чалавека (Варшава) Марцінам Сосьнякам (Marcin Sośniak):  

— Сітуацыя на мяжы калі і мяняецца, то толькі колькасна. Паколькі гэта штучны шлях міграцыі і штучны ціск з боку рэжыму Лукашэнкі, людзей на мяжы бывае больш, ці менш у залежнасці ад жадання тых, хто за гэтым стаіць. Я б не быў занадта прывязаны да лічбаў, таму што гэта, безумоўна, пытанне палітычнае.

Самае галоўнае, што людзі на мяжы засталіся. Самае галоўнае, што зараз зіма, а з ёй узрастае пагроза здароўю і жыццю тых, хто спрабуе перасекчы мяжу. І ўсё гэта з польскага боку, а цяпер ужо і польскім парламентам, суправаджаецца зменамі ў заканадаўстве, якія, безумоўна, негатыўна адаб'юцца на сітуацыі  гэтых людзей.

Польскі хельсінкскі фонд правоў чалавека даў негатыўнае заключэнне адносна Міграцыйнай палітыкі, якая зараз разглядаецца ў Сейме, і ў прыватнасці палічыў неканстытуцыйнай прапанову ўрада аб тэрытарыяльным і часовым прыпыненні права на атрыманне прытулку ў Польшчы. Растлумачце, адкуль такія высновы? Асабліва калі мы паглядзім на рэакцыю ЕС, бо  Еўракамісія заявіла, што часам такія абмежаванні апраўданыя ў сувязі з тым, што супраць ЕС вядзецца гібрыдная вайна, асабліва супраць Польшчы, Літвы, Фінляндыі.

 — Насуперак таму, што можна пачуць ад ураду Польшчы, не зусім так, што Еўракамісія згодная з такім рэзкім крокам. Безумоўна, заўжды падкрэсліваецца, што гэта гібрыдная вайна, што гэта штучны ціск, што эміграцыя інструменталізаваная. Ніхто не адмаўляе, што межы трэба ахоўваць, што дзяржаўная бяспека тут таксама пад пагрозай і што мы павінны засяродзіцца на бяспецы.

Аднак заўжды падкрэсліваецца, што любыя крокі не павінны парушаць сутнасць права аб міжнароднай абароне.  Права хадайнічаць аб міжнароднай абароне, падабаецца гэта камусьці ці не, замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Польшча.

Калі мы хочам абмежаваць канстытуцыйныя правы, што, вядома, магчыма, канстытуцыя таксама надае такую ​​магчымасць, і разам з тым вызначае ўмовы, як гэта павінна быць зроблена.

Але такім чынам, як гэта прапануе ўрад, мы не можам абмяжоўваць канстытуцыйнае права, бо гэта парушае яго сутнасць. Калі дзяржава ўводзіць абмежаванні, то гэтыя абмежаванні павінны быць уведзены такім чынам, каб людзі, якія жадаюць падаць заяву на міжнародную абарону, маглі гэта зрабіць, напрыклад, у іншым месцы, іншым спосабам, бяспечным для іх і для польскай дзяржавы.  (...)

Аднак вы не можаце катэгарычна прыпыніць, абмежаваць або пазбавіць магчымасці падачы заявы на прытулак, таму што насамрэч гэта не абмежаванне, а пазбаўленне права на міжнародную абарону.

А тое, што прапанаваныя абмежаванні носяць нібы часовы і тэрытарыяльны характар, у дадзеным выпадку не мае значэння, бо на працягу гэтага часу на дадзенай тэрыторыі гэта права проста не будзе дзейнічаць.

Канстытуцыйныя правы могуць быць абмежаваныя, калі гэта прапарцыйна, гэта значыць, што існуе мэта або каштоўнасць, якая ахоўваецца канстытуцыяй, і абарона якой апраўдвае абмежаванне канстытуцыйнага права. І тут урад кажа: так, такая мэта ёсць, бо бяспека Польшчы пад пагрозай.

Добра, але няма ніякіх прыкмет, і ўрад не падае іх,  што дзяржавы будзе абаронена шляхам абмежавання права на міжнародную абарону. Нават калі пачытаць абгрунтаванне гэтага законапраекта, там гэтага няма.

Калі мы возьмем афіцыйную статыстыку то  ўбачым, што, напрыклад,  у 2023 годзе, было каля 9 тысяч заяў на міжнародную абарону, а да верасня 2024 год   статыстыка фіксавала 12 тысяч такіх заяў, я падазраю, што да канца года гэта будзе каля 15-16 тысяч заяў, але з гэтай колькасці пераважная большасць складаюць грамадзяне Беларусі і Украіны, на якіх, прапанаваныя ўрадам абмежаванні не распаўсюджваюцца. У рэшце, у нас застаецца адносна невялікая колькасць людзей, якія звяртаюцца па міжнародную абарону. І пытанне ў тым, калі гэта сапраўды тычыцца 2 тысяч чалавек, ці гэта такая каласальная пагроза для польскай прававой сістэмы ці грамадскай бяспекі, што правы і свабоды, якія вынікаюць з Канстытуцыі Польшчы, павінны быць так моцна абмежаваныя? На наш погляд, абсалютна не.

Цяперашняя ўлада, калі была ў апазіцыі, моцна крытыкавала палітыку выпіхвання ўцекачоў назад у Беларусь і агулам усё, што адбывалася на мяжы з Беларуссю. Цяпер яны ва ўладзе, але мы бачым, што працягваецца палітыка «ПіС» і Аб'яднаныя правых, больш за тое, урад Дональда Туска ідзе далей.

Улічваючы папярэднюю пазіцыю тых, хто цяпер кіруе Польшчай, а таксама вострую крытыку праваабаронцаў, амбудсмэна, чаму ўрад не адступае ад задуманага і збіраецца давесці справу аб прыпыненні права на прытулак да канца?

— Я бачу ў гэтым палітыку. На жаль, тэма міграцыі стала надзвычай палітызаванай. У палітычным плане зараз прадстаўнікі ўлады і апазіцыі змагаюцца, хто хутчэй завострыць міграцыйную палітыку Польшчы, не падпіша Міграцыйны пакт ЕС.

Абсалютна няма прадметнай дыскусіі пра тое, што ў гэтым пакце ёсць добрага, што можна было б выкарыстоўваць, што насамрэч паспрыяла б бяспецы на мяжы і што таксама разгрузіла б польскую міграцыйную сістэму ў выпадку рэальнага прытоку вялікай колькасці мігрантаў з боку ўсходняй мяжы. (...)

Размову з прадстаўніком Польскага хельсінкскага фонду правоў чалавека Марцінам Соснякем (Marcin Sośniak) слухайце з далучаным гукавым файле!

Польская публіцыстка Паўліна Сегень: Карцінка польскіх жаўнераў, якія страляюць па мігрантах, вельмі патрэбная Лукашэнку

15.06.2024 10:04
Беларуская служба пацікавілася ў публіцысткі Паўліна Сегень, якая жыве ў Дубічах Царкоўных, ці мясцовыя жыхары адчуваюць сябе ў небяспецы, ды як на Падляшшы  жывуць пад уплывам гібрыднай агрэсіі.

Валянцін Цішко пра ўмовы ў лагерах для бежанцаў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна

27.11.2024 06:06
Як выглядае міграцыя людзей, якія не маюць загадзя дамоўленай працы або месца жыхарства: едуць у краіну,   падаюць дакументы на абарону, а пасля жывуць у лагеры.